1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

Учреждения Образования

УО “Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации”

УО “Барановичский технологический колледж” Белкоопсоюза

УО “Брестский государственный торгово-технологический колледж”

УО “Полоцкий торгово-технологический колледж” Белкоопсоюза

 

УО “Гомельский торгово-экономический колледж” Белкоопсоюза

УО “Гомельский государственный профессиональный многопрофильный лицей”

УО “Гомельский государственный профессионально-технический колледж кулинарии”

УО “Гродненский колледж экономики и управления” Белкоопсоюза

МИНСКИЙ ФИЛИАЛ учреждения образования “Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации”

УО “Минский государственный профессионально-технический колледж торговли”

УО “Минский государственный профессионально-технический колледж кулинарии”

УО “Молодечненский торгово-экономический колледж” Белкоопсоюза

Филиал учреждения образования “БТЭУ”
“Могилевский торговый колледж”

ГлавнаяНовостиМанiторынг: “Як жывеш, малады спецыялiст?”
11 марта 2025

Манiторынг: “Як жывеш, малады спецыялiст?”

На першае працоўнае месца ў Капыльскае райспажыўтаварыства ў мінулым годзе прыйшлі 15 маладых спецыялістаў. Днямі быў праведзены маніторынг іх умоў працы і пражывання.

З удзелам прадстаўніка галіновага прафсаюза і ідэалагічных структур разгледжаны і пытанні іх адаптацыі ў працоўных калектывах.

Намеснік загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гарбацэвіч разам з галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Аленай Малеж, спецыялістам райкама ГА “БРСМ” Настассяй Давыдзенка паглядзелі, у якіх умовах жыве моладзь. У ходзе маніторынгу вывучалася замацаванне за імі настаўнікаў, узровень заработнай платы, а таксама правілы ўнутранага працоўнага распарадку.

Падчас дыялогавай пляцоўкі персанальна з кожным юнаком ці дзяўчынай пазнаёмілася намеснік старшыні райвыканкама Святлана Маліноўская.

Пазнаёмімся з некаторымі з іх і мы.

Начальнік гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства Данііл Лугоўскі прыехаў на працу пасля заканчэння Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта ў Гомелі. Расказвае, што Капыль выбраў сам. Хлопец, які нарадзіўся, вырас і жыве зараз у Слуцку, дзеліцца ўражаннямі:

– Мяне вельмі цёпла сустрэў калектыў. Тут працуюць светлыя, добразычлівыя людзі, з якімі вельмі лёгка. Усе стараюцца дапамагчы, падказаць, параіць. Кожны дзень езджу дамоў, падвоз забяспечвае арганізацыя.

 За мной замацаваны настаўнік, які дапамагае ўнікнуць у прафесію, зразумець усе тонкасці. Астатнія калегі таксама дапамагаюць і словам, і справай.

Таваравед Кацярына Шкурынская зарэкамендавала сябе за гэты непрацяглы тэрмін адказным і добрасумленным работнікам, якому можна даверыць любую справу. Яна атрымлівае вышэйшую адукацыю ў спецыялізаванай ВНУ ў Гомелі. Жыве з бацькамі. Вольны час прысвячае заняткам вакальнымі спевамі, таму яе выступленні можна ўбачыць падчас раённых канцэртаў.

Кладаўшчык гандлёва-размеркавальных складоў Віктар Палавінкін сваю спецыяльнасць нараўне яшчэ з адной – лагіста – атрымаў у Капыльскім дзяржаўным каледжы. Юнак вельмі задаволены калектывам, у які ён трапіў. Любіць сваю работу, але будучыню бачыць у праграміраванні.

Важна адзначыць, што на гэтых прадпрыемствах для маладых спецыялістаў прадугледжаны пэўны пакет гарантый, які ўключае ў сябе выплаты да асноўнай зарплаты і аднаразовыя пад’ёмныя. Пры стварэнні сям’і маладажоны атрымліваюць грашовую дапамогу. Сродкі ўкладваюцца ў аздараўленне работнікаў прадпрыемстваў і іх дзяцей: аказваецца дапамога ў набыцці пуцёўкі ў санаторыі і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.

Абарона сацыяльна-эканамічных, працоўных правоў і інтарэсаў працуючай моладзі з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці адміністрацыi і прафсаюза. Забеспячэнне маладых спецыялістаў камфортнымі ўмовамі для працы і пражывання – важны аспект замацавання моладзі на першым працоўным месцы, – падкрэсліла Святлана Маліноўская.

— На сустрэчах з маладымі кадрамі мы заўсёды расказваем аб правах і прадугледжаных гарантыях, пільную ўвагу ўдзяляем узроўню заработнай платы, забеспячэнню жыллём, пытанням аховы працы. Важна, каб юнакі і дзяўчаты, якія прыйшлі пасля вучобы на сваё першае працоўнае месца, адчулі сябе запатрабаванымі, змаглі смела прымяніць атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы і ў поўным аб’ёме набыць увесь сацыяльны пакет. У калектыўных дагаворах  маецца раздзел, які прадугледжвае аказанне дапамогі новым работнікам. Магу з упэўненасцю сказаць, што мы з маладымі спецыялістамі узаемадзейнічаюць даволі актыўна. За імі замацоўваюцца старэйшыя калегі. І гэта мае станоўчы эфект. З моладдзю неабходна працаваць, але трэба, каб і яна сама адгукалася на тое, што ёй прапануюць, сказала Таццяна Казачэуская.